На серверы ЦВК Украіны быў выяўлены і ліквідаваны вірус, які павінен быў знішчыць вынікі прэзідэнцкіх выбараў. Пра гэта паведаміў старшыня СБУ Валянцін Налівайчанка на брыфінгу.

«Учора была знішчана інфікаваная праграма, якая незаконным спосабам была папярэднім кіраўніцтвам ўрада прапанавана ЦВК. 25 мая гэты вірус павінен быў знішчыць вынікі выбараў», — распавёў Налівайчанка.

«Гэты вірус ліквідаваны, праграмнае забеспячэнне заменена, такім чынам, у нас сёння ёсць упэўненасць, што сервер ЦВК абаронены», — падкрэсліў ён.

Ён таксама дадаў, што СБУ сумесна з МУС ажыццяўляе абарону бюлетэняў і спісаў выбаршчыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?