Парламент Абхазіі на пазачарговым пасяджэнні прызначыў датэрміновыя выбары прэзідэнта на 24 жніўня 2014 года.

«За» прагаласавалі 24 з 25 прысутных дэпутатаў. Усяго ў абхазскім парламенце 35 дэпутатаў, большасць з іх прадстаўляюць апазіцыйныя сілы, паведамляе РІА Навіны.

Таксама па рашэнні парламента выконваючым абавязкі прэзідэнта Абхазіі стаў спікер Народнага сходу Валерый Бганба.

Прызначэнне датэрміновых выбараў, а таксама прызначэнне выконваючага абавязкі кіраўніка рэспублікі прынята ў сувязі з няздольнасцю прэзідэнта Аляксандра Анкваба ажыццяўляць свае абавязкі і паўнамоцтвы, а таксама ў сувязі з пастановай парламента Абхазіі ад 29 мая аб аб'яўленні вотуму недаверу прэм'ер-міністру.

Як паведамлялася, 27 мая прадстаўнікі апазіцыі пасля шматтысячнага мітынгу ў Сухуме ўсталявалі кантроль над будынкам адміністрацыі і заявілі, што бяруць у свае рукі часовае упраўленне Абхазіяй.

Парламент Абхазіі ў чацвер абвясціў вотум недаверу прэм'еру, а прэзідэнту прапанаваў добраахвотна скласці паўнамоцтвы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?