Калегія Вярхоўнага суду (судзьдзя — Бабкоў) адмовіла ў скарзе на рашэньне Міністэрства юстыцыі ад 9 жніўня пра адмову ў рэгістрацыі Саюзу палітычных партый - Саюз левых партый.

Рашэньне было вынесена сёньня 14 лістапада, а разгляд скаргі прайшоў у сьценах ВС учора.

Судзьдзя прыняў бок Міністэрства юстсыцыі, паколькі адзін з заснавальнікаў СЛП жаночая Партыя Надзея была ліквідавана рашэньнем Вярхоўнага суду 11 кастрычніка.

Рашэньне Вярхоўнага суду касацыйнаму абскарджваньню не падлягае.

***

Лідэр прыпыненага ўладамі ПКБ Сяргей Калякін так пракамэнтаваў сёньняшняе рашэньне Вярхоўнага суду:

«Такім чынам Міністэрства юстыцыі хоча спыніць нашу сумесную дзейнасьць, але гэта немагчыма. Ёсьць другія мэтады і формы сумеснай працы палітычных партый, якія мы і будзем выкарыстоўваць. Магчыма, створым нейкі кансультатыўны орган, які будзе рэгуляваць нашу міжпартыйную дзейнасьць. Мы зможам працаваць разам, нягледзячы на ўсе спробы абмежаваць нашу супольную дзейнасьць».

В. а. старшыні БСДП Анатоль Ляўковіч выказаўсятак:

«Пасьля вялікага саюзу, які называўся СССР, у нас ствараць любыя саюзы, асабліва калі яны не адпавядаюць поглядам нашых уладаў, забаронена. Я лічу, што рашэньне прымалася не самім судом — яно абсалютна палітычнае. Лёгіка ўладаў вельмі зразумелая, бо левы флянг — гэта электарат самой улады, а тут нехта спрабуе заняць гэтае месца».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?