У нумары:
— Хто можа стаць кандыдатам ад апазіцыі? Да прэзідэнцкіх выбараў застаецца не так шмат часу. Пасля рэпрэсій 2010-га (8 з 10 кандыдатаў былі арыштаваныя ці шантажаваныя ў ноч прэзідэнцкіх выбараў) мала хто гарыць жаданнем паспрабаваць сябе ў прэзідэнцкай кампаніі. Найхутчэй, што апазіцыі давядзецца выбіраць сабе добра вядомых асоб.
— Філарэт набыў катэдж у пасёлку Чыжа, яшчэ адзін дом БПЦ атрымала ў падарунак. У «Лагожаску» мітрапаліт пабудаваў катэдж-царкву.
— «Оны самі». Рэпартаж з Лельчыцаў, дзе двух хлопцаў у адной вёсцы знайшлі нежывымі ў адзін дзень.
— «Звязацца з Лукашэнкам можна праз трох чалавек». Наколькі лёгка паразмаўляць па тэлефоне з кіраўніком дзяржавы?
— СталініЯДа, альбо Д’яблава кола. Камертон Сяргея Ваганава.
— Футбаліст з адным яечкам. Герой тура — нідэрландзец Ар'ен Рабэн.
— Прахадныя балы ў гімназіі Мінска выраслі.
— «Сокал Альгерда — увасабленне ўлады». 27 чэрвеня Віцебск будзе святкаваць 1040-годдзе. Кульмінацыяй свята стане адкрыццё ў гістарычным цэнтры горада помніка вялікаму князю Альгерду. Пра гісторыю стварэння і сімволіку вобразу расказвае скульптар Сяргей Бандарэнка.
— Ці пакажуць у Беларусі камедыю пра Кім Чэн Ына?
— Дзед Хасан. Эсэ Віктара Ледзянёва.
— Іконы стылю: хто яны?
* * *
Новы нумар падпісчыкі атрымліваюць у сераду, а ў кіёсках ён з'яўляецца ў раніцу ў чацвер. Дык падпісвайцеся!
На «Нашу Ніву» цяпер можна лёгка і выгадна падпісацца. Прычым аплаціць падпіску можна і не ўстаючы з крэсла.
Пра ўмовы падпіскі чытайце тут. Даступная і падпіска праз АРІП.
Раней, чым у кіёсках, «НН» з'яўляецца ў кнігарні «Логвінаў» (пр. Незалежнасці, 34а, ст.м. «Плошча Перамогі»), этнакраме «Рагна» (вул. Сухая, 4, ст. м. «Фрунзенская»), а таксама ў новай кнігарні «Галіяфы» па адрасе вул. Валгаградская, 6 (ст.метро «Маскоўская»).