Мінімальная адпускная цана на алкаголь мацункам 40% павышаецца на 8,1%, мінімальная рознічная - на 17,8%.

Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства эканомікі № 48, якая апублікавана 1 ліпеня на Нацыянальна прававым інтэрнэт-партале.

Мінімальная адпускная цана на алкагольную прадукцыю мацункам 40% павышана на 3 тысячы рублёў (8,1%) — да 40 тысяч за 0,5 літра.

Насельніцтва не зможа купіць моцны алкаголь танней за 53 тысячы за паўлітра

— гэта мінімальная рознічная цана, устаноўленая Мінэканомікі. Яна павысілася на 8000 рублёў (17,8%).

 Мінімальная адпускная цана на імпартныя алкагольныя напоі мацункам 40% павялічана на 6 тысяч (8,1%) да 80 тысяч за 0,5 літра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?