Аляксандр Лукашэнка прысвоіў генеральскія званні, паведамілі БелТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Прысвоена чарговае воінскае званне генерал-маёра палкоўнікам Уладзіміру Арчакову, Сяргею Новікаву, Сяргею Трусу, Сяргею Сіманенку, Ігару Буткевічу, Сяргею Хаменку.

Чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра юстыцыі прысвоена палкоўнікам юстыцыі Язэпу Лявонку і Аляксандру Ракусаву.

Палкоўніку міліцыі Аляксандру Кобрусеву прысвоена чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра міліцыі.

Намесніку генеральнага пракурора Беларусі Аляксандру Лашыну і пракурору Віцебскай вобласці Генадзю Дыску прысвоены класны чын дзяржаўнага дарадцы юстыцыі 3-га класа.

Адпаведныя ўказы кіраўнік дзяржавы падпісаў 30 чэрвеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?