Крымінальная справа за хуліганства распачата ў дачыненні да 17-гадовага жыхара Гродна.

Як паведамілі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама, непрыемная гісторыя адбылася 27 чэрвеня з маладой настаўніцай адной са школ Гродна. Прыкладна ў 21.45 яна вярталася дамоў, каля пад'езда яе падкаравульваў невядомы малады чалавек. Затым ён пайшоў за ёю ў пад'езд, дзе спачатку прадэманстраваў 25-гадовай настаўніцы палавыя органы, а потым накінуўся на яе і паваліў на зямлю. Ці было гэта спробай згвалтавання, будзе ўстаноўлена ў выніку праверкі, якую правядзе следства, аднак дзяўчына не разгубілася, здолела вырвацца і выклікаць міліцыю.

Яго затрымалі, гэта быў 17-гадовы хлопец, які не працуе і не вучыцца, раней быў судзімы за аналагічнае злачынства. 

Устаноўлена таксама, што незадоўга да нападу на настаўніцу падазраваны выглядаў 11-гадовую дзяўчынку, якая гуляла ў двары адна 

Міліцыя звяртае ўвагу грамадзян на тое, што такія злачынствы часцей за ўсё ўчыняюцца летам-восенню.

На думку псіхолагаў, на гэты перыяд прыпадае абвастрэнне ў людзей з такімі сэксуальнымі дзівацтвамі. Асабліва ў вячэрні час варта праяўляць пільнасць, звяртаць увагу на падазроных грамадзян, не пакідаць дзяцей без догляду, пазбягаць цёмных і пустынных месцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?