Галкіпер іспанскага «Левантэ» Кейлар Навас працягне кар'еру ў «Баварыі». Мюнхенскі клуб актываваў опцыю выкупу 27-гадовага галкіпера зборнай Коста-Рыкі за 10 мільёнаў еўра, паведамляе Teletica Deportes.

fifa.com

fifa.com

Паводле звестак крыніцы, паводле ўмоваў кантракту з «Левантэ», самому Навасу з гэтай сумы належыць 2 мільёны.

Інфармацыю аб пераходзе галкіпера ў «Баварыю» пацвердзіў віцэ-прэзідэнт іспанскага клуба Томас Перэс.

«Ён пераходзіць у адзін з найлепшых клубаў Еўропы, і я ўпэўнены, што яму спадабаецца там гуляць. Ён складзе добрую канкурэнцыю Ноеру.

Мы рады за яго, бо, мяркую, ён заслужыў гэты пераход і як гулец, і як чалавек. Ён правёў выдатны сезон, і мы рады, што дапамаглі яму падняцца ў кар'еры», - сказаў Перэс.

Такім чынам, у барацьбе за Наваса «Баварыя» апярэдзіла «Атлетыка» і «Порту».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0