Форвард «Ліверпуля» і зборнай Уругвая Луіс Суарэс працягне кар'еру ў «Барселоне».

Клубы афіцыйна ўзгаднілі ўмовы трансферу 27-гадовага форварда. На наступным тыдні Суарэс пройдзе медагляд, падпіша 5-гадовы кантракт і будзе прадстаўлены ў якасці гульца «Барселоны».

Паводле інфармацыі Daily Mail, сума ўгоды складзе 75 мільёнаў фунтаў.

У мінулым сезоне Суарэс забіў 31 гол у 33 матчах АПЛ і быў прызнаны найлепшым гульцом чэмпіянату Англіі.

Нагадаем, за ўкус італьянца Джорджа К'еліні на ЧС-2014 Суарэс быў дыскваліфікаваны ФІФА на 9 матчаў зборных і адхілены на 4 месяцы ад футбольнай дзейнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?