Жыхары Гомеля змогуць атрымліваць інфармацыю аб пунктах прыёму другаснай сыравіны і непатрэбных рэчаў у сваім горадзе з дапамогай праекта «Зялёная карта» — greenmap.by Цэнтра экалагічных рашэнняў (ЦЭР).

Паводле слоў каардынатара праекта «Зялёная карта» Марыі Сумы, жыхары Гомеля «ўсё часцей задаюцца пытаннем, куды здаць перагарэлую лямпачку з утрыманнем ртуці, градуснік або стары аўтамабільны акумулятар». «Сабраўшы, структураваўшы і размясціўшы звесткі аб месцах збору адходаў, які перапрацоўваюцца і небяспечных, у адным месцы ў інтэрнэце, мы робім гэтую інфармацыю больш даступнай для больш шырокага кола гамяльчан. Гэта вельмі важна, асабліва для такога буйнога горада», — падкрэсліла яна.

Экалагічная карта Гомеля была створана супрацоўнікамі ЦЭР пры падтрымцы мясцовай Асацыяцыі дзяцей і моладзі. На карту нанесены не толькі пункты прыёму небяспечных адходаў, але і месцы збору добрых рэчаў, якія перыядычна трапляюць на звалкі, — старой мэблі, тэхнікі, адзення, кніг, цацак і іншага. 

«Зялёная карта» — гэта грамадскі інтэрнэт-праект, які ўяўляе сабой інтэрактыўную карту з нанесенымі на ёй пунктамі збору другасных матэрыяльных рэсурсаў і непатрэбных рэчаў. Праект запушчаны Цэнтрам экалагічных рашэнняў у ліпені 2012 года ў Мінску. Пазней на карту былі таксама нанесены Гродна, Брэст, Магілёў, Полацк і Наваполацк, Ліда, Слонім, Навагрудак, Салігорск і Баранавічы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?