Расія патрабуе ад шэрага еўрапейскіх краін, у тым ліку Балтыі, правесці расследаванне магчымага ўдзелу наёмнікаў з гэтых дзяржаў ва ўкраінскім канфлікце на баку сілавікоў батальёна «Азоў», гаворыцца ў размешчаным сёння на сайце МЗС РФ каментарыі.

Знешнепалітычнае ведамства азнаёмілася з публікацыяй італьянскага выдання Il Giornale адносна ўдзелу наёмнікаў з шэрага еўрапейскіх дзяржаў, у прыватнасці Швецыі, Фінляндыі, краін Балтыі, Францыі, у баявых дзеяннях на баку ўкраінцаў у складзе батальёна «Азоў», дзейнасць якога фінансуецца і накіроўваецца алігархам-губернатарам Ігарам Каламойскім.

«Калі інфармацыя, змешчаная ў публікацыі, адпавядае рэчаіснасці, гэта з'яўляецца новым пацвярджэннем дачынення іншаземных баевікоў да ўзброенага ўнутрыўкраінскага канфлікту не міжнароднага характару. Патрабуем ад афіцыйных улад названых краін правесці грунтоўнае расследаванне прыведзеных фактаў і асудзіць удзел наёмнікаў у ваенных дзеяннях на Усходзе Украіны», — сказана ў заяве расійскага МЗС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?