Свой пратэст супраць уключэння вядомых расійскіх артыстаў у спіс персон нон-грата своеасабліва выказаў Мікалай Баскаў.
У другі дзень «Новай хвалі» ён апрануў майку з фотаздымкамі Іосіфа Кабзона, Валерыі і Алега Газманава і надпісам «no comments», паведамляе Delfi.lv.
З'яўленне Баскава ў гэтай майцы ў зале «Дзінтары» выклікала вялікі ажыятаж, а публікацыя здымка ў Instagram спевака сабрала больш за 2,5 тысяч «лайкаў» і мноства радасных каментароў.
0
0
0
0
0
0