У Дзвіне ў рысе Віцебска патанула 11-гадовая дзяўчынка, паведамілі ў абласным упраўленні МНС.

Паведамленне, што ў рацэ ў раёне вуліцы 1-й Лучэскай патанула дзіця, паступіла выратавальнікам 4 жніўня каля 15.30.

Дзяўчынка 2003 нараджэння адпачывала на рацэ з маці. Жанчына знаходзілася на беразе, яе дачка і яшчэ двое дзяцей купаліся на адлегласці 10-15 м ад берага. Раптам дзяўчынка стала клікаць на дапамогу і знікла пад вадой. Двое іншых дзяцей самастойна выплылі на бераг. Спробы адпачывальнікаў выратаваць дзіця былі беспаспяховымі.

Труп дзіцяці быў знойдзены ў 21.30 у 500 м ад меркаванага месца ўтаплення і 10 м ад берага на глыбіні аднаго метра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?