«Міністр абароны» самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Ігар Гіркін-Стралкоў замовіў некалькі тысяч ватнікаў для патрэб «апалчэння» паведамляе ў панядзелак, 4 жніўня, РІА Навіны са спасылкай на штаб апалчэння.
«На восень у апалчэнне ДНР замоўлена некалькі тысяч добрых савецкіх вайсковых ватовак», — працытаваў словы Стралкова адзін з яго намеснікаў. Невядома, хто будзе выступаць пастаўшчыком гэтай замовы.
На думку крыніцы РІА Навіны, гэтая ініцыятыва можа сведчыць аб тым, што Стралкоў рыхтуецца да зацяжных баявых дзеянняў.
0
0
0
0
0
0