У сярэдзіне наступнага тыдня ў Крыме збярэцца ўсё кіраўніцтва Расіі — прэзідэнт, прэм'ер, члены ўрада, дэпутаты.

Яны пагутараць адзін з адным, прымуць рашэнні аб будучыні развіцці Расіі, збяруць скаргі ў крымчан і пагуляюць з юнымі насельнікамі «Артэка» у міні-футбол. Збяруцца на паўвостраве і прадпрымальнікі. Гэта рэклама галоўнага набыцця Расіі і дэманстрацыя таго, што эліта не баіцца санкцый, лічыць эксперт.

Дэпутаты Дзярждумы пачнуць з'язджацца ў Крым 12 жніўня, каб пагутарыць з жыхарамі рэгіёну, сабраць іх скаргі і прапановы.

Але галоўнае мерапрыемства запланавана на 14 жніўня:

Дзярждума збярэцца ў поўным складзе ў Ялце для сустрэчы з прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным і прэм'ерам Дзмітрыем Мядзведзевым, распавялі РБК адразу некалькі крыніц, блізкіх да кіраўніцтва Дзярждумы і ўрада. Менавіта ў такім складзе канцэпцыя мерапрыемства была зацверджана зусім нядаўна, таму, прынамсі дэпутатам, дакладны фармат да гэтага часу невядомы, сказаў суразмоўца ў ніжняй палаце парламента.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0