Учора, 4 жніўня 2014, а 19-й, на запрашэнне руху салідарнасьці «Разам» блізу двух дзясяткаў беларусаў прыйшлі на менскія вайсковыя могілкі да магілы амерыканкі Рут Уолер у дзень яе памяці. Не было палкіх прамоў і афіцыйных спічаў. Усклалі колькі букетаў кветак, запалілі знічы, прачыталі малітвы, спелі абрадавыя песні. Кожны, хто хацеў, сказаў добрае слова падзякі за дапамогу брацкага амерыканскага народа ў цяжкую для беларусаў часіну. Пагутарылі, пагарталі старыя фота другой паловы 1940-х, былы савецкі палітвязень Сяргей Ханжанкоў закрануў тэму АРА - папярэдніцы ЮННРА ў справе інтэрнацыянальнай эканамічнай і гуманітарнай дапамогі Беларусі 1920-х, ветэранкі Ніна Багінская і Галіна Сіўчык згадалі пасляваенны час, крамы, запоўненыя амерыканскай дапамогай, і подзвіг маладой місіянеркі, якая стала часткаю нашае гісторыі і самой зямлі беларускай.
Без помпы і афіцыёзу: у Мінску згадалі Рут Уолер
0
0
0
0
0
0