Такую працэдуру амаладжэння твару, як пілінг, пры якой адбываецца ачышчэнне верхняга пласта эпідэрмісу, лепш рабіць позняй восенню ці зімой. Летам з-за актыўных сонечных прамянёў можа з'явіцца пігментацыя.
Хімічныя пілінгі спрыяльна дзейнічаюць на скуру, памяншаюць глыбіню маршчын, звужаюць поры, спрыяюць памяншэнню лёгкай пігментацыі. У сярэднім курс складаецца з 5—8 сеансаў.
Пілінгі бываюць павярхоўныя, сярэднія і глыбокія. Глыбокія пілінгі — агрэсіўныя, і іх прызначаюць толькі па жорсткіх паказаннях. Да агрэсіўных пілінгаў адносяцца рэцінолавыя, фенолавыя, лазерныя.
Улетку можна рабіць працэдуры, звязаныя з ўвільгатненнем, харчаваннем скуры, скрабіраванне.
0
0
0
0
0
0