11 кастрычніка ў віленскай Teatro Arena адбудзецца прэзентацыя новага альбому Лявона Вольскага «Грамадазнаўства».

Канцэртная праграма атрымала назву «Vilnia.Volia.Volski», у яе ўвойдуць усе песні з альбому «Грамадазнаўства», а таксама найлепшыя песні Вольскага ўсіх часоў – ад часоў «Мроі» да апошніх музычных праектаў. Канцэрт будзе электрычным, у ім возьмуць удзел у тым ліку музыкі з Нарвегіі, якія бралі ўдзел у запісе дыску.

Традыцыйна для буйных беларускіх канцэртаў у Вільні візы для гледачоў з Беларусі будуць выдавацца бясплатна. Квіткі пачнуць прадавацца з 29 жніўня.

Іх кошт – ад 350 000 (танцпляц). Для тых, хто мае візу найлепшы спосаб набыць квіток – праз TicketPro.

Усе даведкі можна атрымаць на сайце беларускага арганізатара канцэрту – агенцыі «Шаблі» ці па нумару +375 33 6555596.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?