У Мазавецкім ваяводстве на дзвюх індычных фермах выяўлены асяродкі захворвання птушыным грыпам. У краіне пачаў працаваць крызісны штаб.
Фермы месцяцца ў наваколлі горада Плоцка, прыкладна за 70 кіламетраў ад Варшавы.
Польскія спецыялісты кажуць, што гаворка ідзе пра самы небяспечны вірус птушынага грыпу - Н5 H1, якім, верагодна, можа заразіцца і чалавек. Сусветныя СМІ паведамляюць, што тэрыторыя фермаў ачэплена паліцыяй.
0
0
0
0
0
0