Індыйскі спадарожнік «Мангаляан» паспяхова дабраўся да Марса і ўвайшоў на арбіту планеты. Індыя стала чацвёртай краінай у свеце, чый касмічны апарат дабраўся да чырвонай планеты.

Па словах індыйскага прэм'ер-міністра Нарэндра Модзі, краіна дасягнула «амаль немагчымага».

«Шанцы былі супраць нас. У свеце з 51 запушчанай місіі толькі 21 атрымала поспех. Мы ўзялі верх», — сказаў ён.

Аўтаматычная міжпланетная станцыя коштам 75 млн даляраў — адна з самых танных касмічных місій, запушчаных у апошні час.

Дарога станцыі да чырвонай планеты заняла 10 месяцаў.

Хутка зонд пачне вывучэння марсіянскай атмасферы.

У панядзелак да арбіты Марса дабраўся канкурэнт «Мангаляана» — амерыканскі спадарожнік Maven, які, аднак, каштаваў ЗША ў 10 разоў даражэй. У сераду ў НАСА павіншавалі індыйскіх калегаў з поспехам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?