Government.by

Government.by

З кампаніяй General Motors узгоднены асноўныя падыходы па стварэнні ў Беларусі вытворчых магутнасцей па выпуску легкавых аўтамабіляў.

Аб гэтым у Нью-Ёрку паведаміў журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч.

«Мы дамовіліся аб этапнасці стварэння гэтых магутнасцей, каб у адпаведнасці з дамоўленасцямі ў рамках Мытнага саюза і ЕАЭС выйсці на ўзровень лакалізацыі да 1 студзеня 2017 года не ніжэйшы за 30%, да 1 ліпеня 2018 года — 50 працэнтаў і больш. Для гэтага акрамя буйнавузлавой зборкі размова ідзе аб стварэнні вытворчых магутнасцей па зварцы і фарбаванні кузаваў», — заявіў Міхаіл Мясніковіч.

Паводле яго слоў, у выніку павінны быць дасягнуты аб'ёмы вытворчасці 20—25 тыс. легкавых аўтамабіляў у год.

«Паколькі ў General Motors ёсць пэўныя магутнасці ў краінах Усходняй Еўропы і Расійскай Федэрацыі, мы не будзем паўтараць гэтыя мадэльныя шэрагі. На думку менеджменту кампаніі, беларуская вытворчасць будзе арыентавана на новыя мадэлі, якія не будуць мець вялікую серыйнасць. Гэта сведчыць аб тым, што рынак будзе забіраць такую тэхніку ў сувязі з яе прывабнасцю ў якасці новага мадэльнага рада. Вядома, трэба працаваць і над цаной, каб яна была даступнай і прывабнай, - адзначыў прэм'ер-міністр.

Міхаіл Мясніковіч таксама расказаў, што ў час перамоваў прадстаўнікі General Motors падкрэслівалі перавагі работы ў Беларусі, што ў немалой ступені абумоўлена наяўнасцю кваліфікаваных спецыялістаў у галіне тэхнікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?