фота ілюстрацыйнае, bobrujsk.ru
У Бабруйску 2 кастрычніка маладая гараджанка трапіла пад цягнік. Раніцай каля 7.20 яна вяла дзіця ў дзіцячы сад. Пры пераходзе праз чыгуначныя шляхі па вуліцы Шырокай жанчына, мабыць, не заўважыла цягнік, і атрымала траўмы галавы.
Калі 20-гадовая жанчына з дзіцем пераходзілі праз чыгуначны пераезд, ехалі два пасажырскія цягнікі, патлумачыла афіцыйны прадстаўнік УУС Юлія Халамеева. Першы жанчына прапусціла. Семафор яшчэ гарэў і падаваў гукавы сігнал. Аднак бабруйчанка пайшла наперад.
Машыніст другога цягніка заўважыў жанчыну з дзіцем, ужыў экстранае тармажэнне і пачаў сігналіць. Мабыць, бабруйчанка вырашыла, што гук ідзе ад цягніка, які прайшоў, і мяркуючы па ўсім, нават не паглядзела па баках.
Ад удару бабруйчанка атрымала траўмы галавы рознай ступені цяжкасці. Жанчына - у бальніцы. Дзіця не пацярпела.