Трэцяе паражэнне запар зведала мінскае «Дынама» ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі.
3 кастрычніка на сваёй пляцоўцы каманда Любаміра Покавіча ўступіла фінскаму «Ёкерыту» — 2:3 (1:3, 1:0, 0:0). На матчы прысутнічалі 15.003 гледачы (рэкорд сезона).
Шайбы ў гаспадароў закінулі: Нік Бэйлен (5.27, пас — Джонатан Чычу), Раян Веске (29.33, у большасці, Шарль Лінгле).
Пасля 12 гульняў «Дынама» з 18 ачкамі займае сёмае месца ў Заходняй канферэнцыі, атрымаўшы 4 перамогі ў асноўны час, 2 — у авертайме і зведаўшы 4 паражэнні ў асноўны час і 2 па булітах (розніца шайбаў 30-31).
Наступны матч «Дынама» правядзе 6 кастрычніка на выездзе супраць рыжскіх дынамаўцаў, а 10 і 14 кастрычніка прыме адпаведна браціслаўскі «Слован» і мыцішчанскі «Атлант».
0
0
0
0
0
0