У Зугрэсе Данецкай вобласці баевікі прывязалі да слупа мужчыну.

Аб гэтым паведамляецца на старонках сепаратыстаў у сацыяльных сетках.

Мужчыну прывязалі на скрыжаванні каля дома культуры ў пасёлку Зугрэс-2 каля 8 раніцы. Яго называюць «карнікам». Баевікі заяўляюць, што затрыманы імі чалавек — добраахвотнік батальёна «Данбас» з пазыўным «Зугрэс».

«Узяты быў дома, калі чарговы раз прыехаў на выхадныя, адпачыць і падлячыць нагу, пашкоджаную яшчэ ў баях пад Ілавайскам», — пішуць на інфармацыйных старонках сепаратыстаў.

25 жніўня баевікі батальёна «Усход» у Данецку прывязвалі да слупа Ірыну Доўгань, якую напачатку абвінавачвалі ў карэкціроўцы артылерыйскіх абстрэлаў Данецка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?