Учора, 7 кастрычніка, у кнігарні «Галіяфы» ў Мінску адкрылася выстава Сяргея Балая «Найвышэйшая мера». Героямі здымкаў сталі маці расстраляных і асуджаных на смяротнае пакаранне.

«Галоўным штуршком стала тое, што паводле сацыялагічных даследаванняў больш за палову беларусаў упэўненыя, што ў нашай краіне адмянілі смяротнае пакаранне», — кажуць арганізатары.

У адкрыцці таксама прымалі ўдзел пасол Вялікабрытаніі Брус Бакнэл, былы міністр замежных спраў Чэхіі Карэл Шварцэнберг, а таксама Тамара Чыкунова, заснавальніца праваабарончай арганізацыі «Маці супраць смяротнага пакарання і катаванняў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?