Прыхільнікі так званай «Свабоднай Сірыйскай Арміі», якая ваюе супраць сілаў прэзідэнта краіны Башара Асада, нечакана для сябе занялі на поўдзень ад Дамаска сумесны сірыйска-расійскі вайсковы аб'ект, паведаміў сайт dailybeast.com.

Сімволіка захопленай базы. У правым ніжнім куту - сімвал расейскай электронай выведкі.

Сімволіка захопленай базы. У правым ніжнім куту - сімвал расейскай электронай выведкі.

 

База знаходзілася блізка да стратэгічна важных Галанскіх высотаў - то бок да мяжы з Ізраілем. Баявікі лічаць, што аб'ект веў электронную выведку як супраць антыасадаўскіх сілаў, гэтак і супраць Ізраілю.

 

Відэа, якое баевікі зьнялі на захопленай базе.

Амерыканскія вайсковыя крыніцы лічаць, што расійцы неабавязкова кантралявалі базу, але маглі знаходзіцца там як дарадцы і спецыялісты.

«Свабодная Сірыйская Армія» — фармаванне, якое склалася з афіцэраў і жаўнераў, якія дэзэртавалі з афіцыйнага сірыйскага войска пасля пачатку грамадзянскай вайны ў краіне, заявіўшы, што не будуць ваяваць супраць свайго народа. Арганізацыя вядзе вайну адначасова з рэжымам Башара Асада і з ісламістамі «Ісламскай дзяржавы».

  Фота з захопленай базы.

Фота з захопленай базы.

Расія шмат год з'яўляецца галоўным дыпламатычным і вайсковым хаўрусьнікам Сірыі. Адзіная расійская вайскова-марская база ў Міжземным моры знаходзіцца ў сірыйскім горадзе Тартус.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?