Так віляйчанін святкаваў навіну, што стаў татам.

За сінім аўтамабілем пагоня ў Вілейцы пачалася ў ноч на 6 кастрычніка. Супрацоўнікі міліцыі гналіся за нецвярозым кіроўцам.

У цэнтры горада на вуліцы Партызанскай кіроўца наскочыў пярэднімі коламі на бардзюр.

«І з голымі коламі на адных абадах працягваў ехаць далей», – распавядае Андрэй Дударчык, намеснік начальніка РАУС, начальнік міліцыі грамадскай бяспекі.

Машына заіскрылася. Пад капотам загарэліся нафтавыя прадукты, і яна пачала гарэць. Кіроўца з’ехаў на тратуар і спыніўся каля агароджы.

Да яго падбегла міліцыя, мужчыну дасталі з машыны.

Міліцыянеры не маглі патушыць аўтамабіль, таму на дапамогу прыехалі пажарныя.

Як пасля высветлілася, у мужчыны была такая рэакцыя на навіну, што стаў бацькам. Ён адразу ж сеў за руль і паехаў святкаваць падзею.

Андрэй Дударчык зазначыў, што такое святкаванне яму абыдзецца ў круглую суму. У дадатак, яго пазбавяць правоў на тры гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?