У Службу бяспекі Украіны звярнуліся сваякі 131 расейскага вайскоўца, якія, па іх здагадцы, маглі знікнуць на ўсходзе Украіны.

Пра гэта паведаміў дарадца кіраўніка СБУ Маркіян Лубкіўскі.

«Намі прыняты заявы па вышуку 131 вайскоўца Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі, лёс якіх невядомы і якія маглі стаць, па сутнасці, ахвярамі расійскага рэжыму, будучы камандзіраванымі на вайну супраць Украіны», — распавёў Лубкіўскі ў сераду.

Дарадца кіраўніка СБУ заклікаў расійскія сем'і, якія шукаюць сваіх родных, і далей звяртацца ў Службу бяспекі Украіны для пошуку блізкіх ім людзей. «Мы гатовыя аказаць ім усебаковае садзейнічанне ў пытаннях пошуку», — цытуе Лубкіўскага агенцтва «Інтэрфакс-Украіна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0