фота з Twitter прэс-сакратара прэзідэнта Украіны Святаслава Цэголкі.

фота з Twitter прэс-сакратара прэзідэнта Украіны Святаслава Цэголкі.

У Мілане завяршыўся працоўны сняданак з удзелам прэзідэнтаў Украіны Пятра Парашэнкі і Расіі Уладзіміра Пуціна. Сустрэча працягвалася амаль паўтары гадзіны.

Акрамя украінскага і расійскага лідараў на перамовах прысутнічалі нямецкі канцлер Ангела Меркель, прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд, прэм'ер-міністр Італіі Матэа Рэнцы, брытанскі прэм'ер Дэвід Кэмеран і еўрапейскія лідары - прэзідэнт Еўрапейскага Савета Герман Ван Рампей, старшыня Еўракамісіі Жазэ-Мануэль Барозу і новы вярхоўны прадстаўнік ЕС па пытаннях замежных спраў Федэрыка Магерыні.

Вынікі сустрэчы пакуль невядомыя.

Адначасова італьянскі прэм'ер Матэа Рэнцы заявіў журналістам, што перамовы былі канструктыўнымі, аднак паміж перагаворшчыкамі яшчэ застаецца шмат рознагалоссяў.

«Мы зрабілі важны крок у дыскусіі па Украіне», - сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?