Кітайскі экспартны знішчальнік пятага пакалення J-31 будзе лётаць на расійскім авіярухавіку РД-93, паведаміў у інтэрв'ю РІА «Новости» кіраўнік дэлегацыі «Расабаронэкспарта» на авіякасмічнай выставе ў Джухаі (Кітай), начальнік дэпартамента ВПС Сяргей Корнеў.

«J-31 з расійскім рухавіком РД-93 лічыцца экспартнай праграмай, здольнай канкураваць з амерыканскім самалётам пятага пакалення F-35 на рэгіянальных рынках», - сказаў Корнеў.

Ён нагадаў, што ў Кітаі распрацоўваюцца два знішчальнікі пятага пакалення — J-20 і J-31, што сведчыць аб высокім патэнцыяле кітайскай навукі, канструктарскай думкі і авіяцыйнай прамысловасці.

«Праграма амбіцыйная, але цалкам рэальная, асабліва калі ўлічыць дарагоўлю F-35 і некаторыя праблемы з яго распрацоўкай», - падкрэсліў Корнеў.

Знішчальнік J-31 упершыню падняўся ў паветра 31 кастрычніка 2012 г, цяпер працягваецца яго актыўная распрацоўка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0