Ноччу 10 лістапада, каля 03:00, кіроўца Сitroen Xantia ў Наваполацку не даў рады кіраванню, выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з бетоннай апорай.

У выніку дарожна-транспартнага здарэння 27-гадовы кіроўца і два пасажыры — 24 і 23 гадоў — загінулі, паведамляе Следчы камітэт.

Устаноўлена, што кіроўца Citroen перавысіў хуткасць, аб чым сведчыць дэталёвы агляд механічнага спідометра аўтамабіля — стрэлка ў момант сутыкнення замерла на адзнацы 160 км/г.

«Па факце дарожна-транспартнага здарэння заведзена крымінальная справа па ч. 3 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць трох асоб) КК», — паведамілі ў СК.

Прызначаны шэраг экспертыз, па выніках якіх будзе ўстаноўлена, у тым ліку, ці знаходзіўся кіроўца ў стане алкагольнага або наркатычнага ап'янення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?