Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 22 снежня ў Беларусі чакаецца воблачна з праясненнямі. У асобных раёнах невялікія ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Ноччу і раніцай па паўднёва-заходняй палове туман, слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні, 4—9 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак ад мінус 2 да плюс 3°С, ноччу па паўднёвым захадзе да мінус 5°С.

У Мінску заўтра воблачна, без істотных ападкаў. Раніцай слабы туман. Вецер заходні, 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу каля 0°С, днём плюс 1—3°С.

У наступныя двое сутак, 23 і 24 снежня, у Беларусі чакаецца воблачна з праясненямі. У асобных раёнах невялікія ападкі (мокры снег, дождж), слабы туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні, днём 23-га з пераходам на паўднёвы, 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 5 — плюс 1°C, днём мінус 3 — плюс 2°C.

У Мінску 23 снежня воблачна з праясненнямі. Без істотных ападкаў. Слабы туман, галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні, днём з пераходам на паўднёвы, 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 1—3°С, днём каля 0°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?