Раніцай 21 лістапада кіроўца грузавога аўтамабіля «Рэно-Магнум», які рухаўся па аўтадарозе Брэст-Мінск-Орша, каля вёскі Ельнікі Талачынскага раёна Віцебскай вобласці не даў рады кіраванню, выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з «Таётай Авенсіс».
У выніку ДТЗ кіроўца і пасажыр «Таёты» загінулі.
Заведзеная крымінальная справа па ч. 3 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць двух асоб) Крымінальнага кодэкса.
0
0
0
0
0
0