Пасадзілі хлопца за надпіс на сцяне, за графіці. Калечаць маладое жыццё. Ўспамінаюцца радкі Валянціна Таўлая:

    Такі прадоністы спакой,
    глядзець праз воблік зор халодных,
    што я, паспакайнеў душой
    і у няволі стаў свабодным.

З турмы можна выйсці зламаным, скалечаным, зчужыненым, а можна выйсці паэтам, як Колас, як Танк, як Таўлай.

Нажаль, Бог няроўна дзеліць, адным дае вялікі талент, а не дае сілы жыць, як Анатолю Сысу.

Другім дае мастацкія здольнасці, а забірае розум, басцяюцца па свеце такія вар’яты «майсюкі», сшалелыя, злыя.

Сапраўдны мастак Генадзь Хацкевіч у блазенстве, пару год таму, на сцяне кінатэатра «Піянер», што на на Карла Марла ў Мінску, напісаў «Сей лён, а не траву…» , ‑‑ яму не далі скончыць думку, ‑‑«каб было на майткі і трусы», забралі, завезлі у лякарню. Я спытаў Гену:

‑‑ Як арыштоўвалі, білі?

‑‑ Не, адразу ў дурку, а я хацеў сказаць, ‑‑ навошта расціць траву на газонах, у горадзе варта ўсё засеяць ільном , і будзе з чаго рабіць майткі і трусы! А то бачыш ты, якія газонны, а карысці аніякай. Добрая думка, за што тут біць?

Я ў дзяцінстве, ў 1982 годзе, няхай даруе горад, пісаў на сценах «Краіна ў кратах». Хацелася выказацца, і не было як.

Над Свіслаччу ў Траецкім надпіс трымаўся доўга, год, а на Маркса і на Янкі Купалы зафарбавалі праз дзень.

Бог няроўна дзеліць! У іншых, забірае жыццё, і не дае нічога, ‑‑«медны дае пятак, вось вам на хлеб, засранцы». Згадваю радкі Сыса, і радкі Рубцова:

    Свет такі справядлівы,
    што няма чым пакрыць.
    ‑‑ Філя, што ты маўклівы?
    ‑‑ А пра што гаварыць?

    Міраслаў Адамчык

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0