Амерыканскі рэпер Эмінем сумесна з аўстралійскай спявачкай Sia зняў кліп на песню Guts Over Fear, якая з'яўляецца саўндтрэкам да фільма «Вялікі ўраўняльнік».

Ролік апублікаваны на афіцыйным канале музыканта на сэрвісе YouTube і за 19 гадзінаў ужо сабраў 1,6 млн праглядаў.

Рэжысёрам кліпа выступіў Syndrome, які таксама працаваў з такімі выканаўцамі, як Кайза, Fall Out Boy і Imagine Dragons. Guts Over Fear — першы проматрек з дзявятага студыйнага альбома Эмінема пад назвай SHADYXV, рэліз якога адбыўся 24 лістапада 2014 г.. Акрамя таго, сінгл увайшоў у зборнік Shady Classics.

Ролік распавядае гісторыю спартсмена-баксёра, які на шляху да поспеху вымушаны падзарабляць у рэстаране, адначасова клапоцячыся пра цяжарную жонку і бацьку-алкаголіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?