Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, які знаходзіцца з візітам у Аўстраліі, звярнуўся да расійскіх уладаў з заклікам вывесці войскі з тэрыторыі Украіны і закрыць расійска-ўкраінскую мяжу.

«Калі ласка, выведзіце войскі з маёй тэрыторыі. … Калі ласка, зачыніце мяжу. І я абяцаю, што калі вы зачыніце мяжу, то на працягу аднаго, двух, трох тыдняў ва Украіне запануюць мір і стабільнасць. Усё вельмі проста», — сказаў Парашэнка на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэм'ер-міністрам Аўстраліі Тоні Эбатам.

Улады Аўстраліі таксама прапанавалі пастаўляць ва Украіну ўран і вугаль, каб знізіць залежнасць Кіева ад паставак энергарэсурсаў з Расіі.

Прэм'ер-міністр Аўстраліі Тоні Эбат правёў перамовы з Парашэнкам у чацвер у Сіднэі.

«Аўстралія — энергетычная супердзяржава, а энергетычная бяспека вельмі важная для Украіны, асабліва ўлічваючы цяперашнюю нестабільнасць паставак», - заявіў Эбат.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?