Прэс-служба Паўднёвай вайсковай акругі Расіі паведаміла пра пачатак маштабных збораў кіруючага складу, у якіх прымуць удзел каля 200 генералаў і афіцэраў.

«Збор пройдзе ў Растоўскай вобласці і працягнецца да 17 снежня. Усяго ў ім бяруць удзел каля 200 генералаў і афіцэраў кіравання ваеннай акругі, агульнавайсковых аб'яднанняў, камандавання ВПС і супрацьпаветранай абароны (СПА), чыгуначных войскаў, Чарнаморскага флоту і Каспійскай флатыліі, камандзіры злучэнняў і воінскіх частак», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ПВА.

Акрамя лекцый і семінараў, удзельнікаў чакаюць практычныя вучэнні з баявой стральбой.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?