Раніцай 7 студзеня полацкія памежнікі затрымалі мужчыну з жанчынай. Пару выявілі ў памежнай зоне. Дакументаў на права знаходжання ў гэтай зоне ў затрыманых не было, паведамляе прэс-служба дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі.
Высветлілася, што мужчына меў іракскае грамадзянства, а яго спадарожніца – беларуска, якая жыае ў Мінску. Пры асабістым аглядзе ў іракца знайшлі карты мясцовасці, цёплыя рэчы і грошы. Ён не стаў хаваць, што асноўнай яго мэтай было жаданне незаконна перасекчы дзяржаўную мяжу.
Маладая мінчанка — 1993 года нараджэння — прызнана парушальніцай дзяржаўнай мяжы і пагранічнага рэжыму. Ёй давядзецца выплаціць штраф. 25-гадовы грамадзянін Ірака таксама аформлены парушальнікам дзяржаўнай мяжы, але для далейшага разбору ён змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання Полацкага пагранічнага атрада.