Расейская кампанія «Запад‑Транснефтепродукт» выплаціла Латвіі кампэнсацыю за забруджваньне Дзьвіны, якое адбылося вясной 2007 году. Пра гэта паведамляе DELFIз спасылкай на Міністэрства навакольнага асяродзьдзя краіны.

Як паведамлялася раней, 23 сакавіка ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласьці каля вёскі Бабаедава на трубаправодзе, які належыць кампаніі «Запад‑Транснефтепродукт», адбылася аварыя. У выніку зь яго выцекла каля 120 тонаў дызэльнага паліва. Некалькі тон, якія трапілі ў Дзьвіну, дасягнулі Латвіі.

Як адзначае DELFI, уладальнік нафтаправоду пагадзіўся выплаціць кампэнсацыю, запатрабаваную уладамі Латвіі, у поўным аб’ёме. Усяго краіна атрымала каля 666 тысяч даляраў. Асноўная частка гэтай сумы пакрые выдаткі, зьвязаныя з працамі па ліквідацыі забруджаньня.

Паводле Лента.Ру

Глядзі яшчэ:
Чарговая аварыя прадуктаправоду на Віцебшчыне

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0