Супрацоўнікамі крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС Мінска за стральбу па вокнах кватэр з пнеўматычнага пісталета затрыманы студэнт. 

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, ноччу 7 студзеня ў аператыўна-дзяжурную службу Фрунзенскага РУУС звярнуўся жыхар вуліцы Каменнагорская і паведаміў, што па вокнах яго кватэры стралялі. Мужчыну разбудзіў воплеск, які прагучаў у суседнім пакоі. Ён выйшаў на балкон, дзе ў шыбе ўбачыў круглую адтуліну. 

Супрацоўнікі міліцыі, што неадкладна прыбылі, устанавілі магчымае месца, адкуль былі зробленыя стрэлы. Неўзабаве ў доме насупраць быў затрыманы падазроны, у якога аказаўся пнеўматычны пісталет. 

Выссветлілася, што пасля вечарынкі адзін з маладых людзей вырашыў працягнуць забаўляльную праграму з дапамогай пнеўматычнага пісталета. Паводле вынікаў агляду ў яго крыві было выяўлена 1,6 праміле алкаголю.

У дачыненні да 20-гадовага затрыманага, студэнта мінскай ВНУ, распачатая крымінальная справа за хуліганства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?