У Петраградзе 5 жыдоў-студэнтаў, якія скончылі гісторыка-філалагічны факультэт Варшаўскага універсітэта, хацелі запісацца ў лік студэнтаў Петраградскай духоўнай акадэміі, каб перайсці ў праваслаўе і пастрыгчыся ў манахі. Епіскап Анастасій, не могучы сваёй уладай прыняць іх у акадэмію, даў ім параду звярнуцца з гэтым у сінод, абяцаўшы са свайго боку магчымую падтрымку.
«НН». №2. 1915.
52% за Юшчанку, 44% за Януковіча: канчатковыя вынікі выбараў абвешчаныя 10 студзеня ўкраінскай ЦВК. Асцярожны Віктар Юшчанка не спяшаецца называць свайго кандыдата ў прэм’ер-міністры. Нацыянал-дэмакратычныя партыі звязваюць свае надзеі з палкай Юліяй Цімашэнкай, якая была галоўным трыбунам Юшчанкавай прэзідэнцкай кампаніі і зарэкамендавала сябе эфектыўным віцэ-прэм’ерам у 2001-2002 гадах.
«НН». №2. 2005.