Брэсцкага актывіста Андруся Шарэнду ў тралейбусе затрымалі амапаўцы.

Пра гэта Еўрарадыё распавяла яго жонка Паліна Шарэнда-Панасюк. Затрыманне адбылося 16 студзеня прыкладна ў 10.45. Малады чалавек паспеў патэлефанаваць дадому і сказаць, што яго вязуць ў Маскоўскі РАУС.

«Ён сказаў, што яго ў тралейбусе недалёка ад хаты (мікрараён Кавалёўка) затрымалі. АМАП затрымліваў. Ён штосьці намякнуў, што затрымалі б у кожным разе, то бок нейкая ўстаноўка была яго затрымаць ці яшчэ штосьці».

Зараз сувязь з актывістам адсутнічае. Невядома, што стала прычынай затрымання. Некалькі апошніх месяцаў 16-га ў Брэсце праходзілі акцыі салідарнасці з палітзняволенымі. Паліна Шарэнда-Панасюк мяркуе, што затрыманне мужа можа быць звязана з гэтым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0