Расійска-беларускія вучэнні «Захад-2013». Фота з сайта Крамля.

Расійска-беларускія вучэнні «Захад-2013». Фота з сайта Крамля.

Расія працуе над стварэннем патэнцыялу, які дазволіць ёй пагражаць некалькім суседзям адразу ў маштабе таго, што цяпер адбываецца ва Украіне, заявіў высокапастаўлены амерыканскі генерал.

Генерал-лейтэнант Бэн Ходжэс, камандуючы войскамі арміі ЗША ў Еўропе, сказаў агенцтву Ройтэрз, што пакуль не бачыцца непасрэднай пагрозы нападу на іншага суседа Расіі, бо рукі Масквы цалкам занятыя ва Украіне на дадзены момант.

Але гэта можа змяніцца за некалькіх гадоў, калі мадэрнізацыя ўзброеных сілаў дасць прэзідэнту Пуціну магчымасць ажыццяўляць да трох аперацый тыпу крымскай адначасова, без правядзення дадатковай мабілізацыі, якая б дала Захаду час, неабходны для адказу.

«На сёння яны наўрад ці могуць дзейнічаць на трох кірунках адначасова без мабілізацыі. Яны могуць дзейнічаць на адным кірунку без мабілізацыі. Але я думаю, што праз 4—5 гадоў гэта зменіцца», — сказаў Ходжэс.

«Вядома, праз бліжэйшыя чатыры-пяць гадоў яны будуць мець магчымасць праводзіць аперацыі ва Усходняй Украіне, і ціснуць на Балтыю, і ціснуць у Грузіі адначасова, і дзейнічаць на іншых кірунках без неабходнасці праводзіць поўную мабілізацыю», — адзначыў генерал.

«Пакуль увага рускіх засяроджана на Украіне, — сказаў Ходжэс. — Я думаю, што краіны па перыметры Расіі маюць два ці тры гады, каб падрыхтавацца, перш чым яны могуць стаць мішэнню».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?