У Мінску ў святочных мерапрыемствах у гонар Вадохрышча прынялі ўдзел каля 120 тыс. чалавек, паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей ГУУС Мінгарвыканкама.

19 студзеня з 00.00 да 23.30 у 40 праваслаўных храмах і прыходах Мінска прайшлі набажэнствы ў гонар свята Вадохрышча. У мерапрыемствах прынялі ўдзел каля 120 тыс. чалавек.

Ахову правапарадку забяспечвалі супрацоўнікі мінскай міліцыі. Парушэнняў грамадскага парадку і дарожнай бяспекі не дапушчана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?