Прадстаўнікі «ДНР» перадалі ўкраінскаму боку целы васьмі «кібаргаў».

Адпаведную інфармацыю пацвердзіў генерал, кіраўнік цэнтра па абмене палоннымі «Афіцэрскі корпус» Уладзімір Рубан.

Паводле яго слоў, гэта не абмен целамі, пра які дамаўляліся раней.

Акрамя таго, Уладзімір Рубан паведаміў, што яму ўдалося дамовіцца аб абмене палоннымі ў фармаце «ўсіх на ўсіх». Але тыя байцы, якіх узялі ў палоне нядаўна, у гэты спіс не ўвойдуць, сказаў Рубан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?