Інспекцыя па справах непаўналетніх праводзіць праверку па заяве бацькоў выхаванцаў аднаго з дзіцячых садкоў у Савецкім раёне Гомеля. 

Як паведамілі у пракуратуры вобласці, занепакоеныя бацькі звярнуліся ў пракуратуру з заявай пра тое, што памочніца выхавацеля, магчыма, рабіла дзецям нейкія ін'екцыі. 

Работніца садка заявіла пры апытанні, што нічога не калола дзецям, толькі паказвала ім шпрыц, прычым без іголкі, калі дзеці не слухаліся і не хацелі класціся спаць. 

Па гэтым факце прызначаныя розныя экспертызы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?