З’явілася відэа, на якім добра бачна, як «апалчэнцы» абыходзяцца з палоннымі. На ім камандзір батальёна «Самалі» з пазыўным «Гіві» спачатку ставіць ўкраінскіх ваеннапалонных на калені, а потым прымушае з’есці шаўроны.

Паказальна, што ў кадры некалькі разоў з’яўляюцца мікрафоны тэлеканалаў «Лайфньюз» і «Расія». Пасля, «Гіві» абвінавачвае аднаго з палонных – падпалкоўніка Сяргея Кузьміных – у разбурэннях навокал. Даведаўшыся, што украінскі вайсковец з Жытоміру, «Гіві» абяцае дайсці датуль, і ўтварыць тое ж, што адбываецца на Данбасе.

Затым палонным завязваюць вочы і запіхваюць іх у машыну.

«Лахі пячальныя, вы папалі ў ад!», — крычыць на развітанне адзін з ДНР-аўцаў.

34-гадовы «Гіві» – даўно вядомы ў медыях персанаж. Сапраўднае імя яго — Міхаіл Сяргеевіч Талстых. Ён родам з Усходняй Украіны. Свой пазыўны ён узяў ў гонар дзядулі-грузіна. Пасля баёў за Ілавайск атрымаў званне падпалкоўніка ДНР.

У кастрычніку мінулага года «Гіві» звярнуўся да лідара партыі ЛДПР Уладзіміра Жырыноўскага з просьбай даць «апалчэнню» аўтамабілі для перавозкі параненых. Неўзабаве Жырыноўскі адправіў партыю аўтамабіляў «Ніва» тэрарыстам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?