Аддзел унутраных спраў Маладзечанскага райвыканкама шукае Надзею Уладзіміраўну Кушнір 1983 года нараджэння (32 гады).

Нарадзілася ў Маладзечне. Жыла па вуліцы Касманаўтаў.

Жанчына разам з непаўналетнімі дзецьмі васьмігадовым Данілам і шасцігадовай Аляксандрай пайшла з дому 26 студзеня. Да цяперашняга часу іх месцазнаходжанне невядомае.

Прыкметы Надзеі Кушнір: на выгляд 30-35 гадоў, рост каля 175 сантыметраў, хударлявага целаскладу, плечы апушчаныя, твар авальны, вертыкальны лоб сярэдні па вышыні, бровы дугападобныя, нізкія па вышыні, цёмныя вочы, прамы гарызантальны нос, рот сярэдняй таўшчыні, тонкія вусны, якія раўнамерна выступаюць, прамы падбародак, сярэднія вушы авальнай формы, прамыя валасы сярэдняй даўжыні.

Была апранутая ў карычневае паліто-пухавік з поясам, бэжавую вязаную шапку з чорным арнаментам.

Грамадзян, якія нешта ведаюць пра месцазнаходжанне Надзеі Кушнір, просяць паведаміць па нумарах тэлефонаў:(80176) 749683, (80176)770312, (80176) 771656 або 102.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?