Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заяўляе, што на перамовах у Мінску Украіна не пагадзілася на статус аўтаноміі для Данбаса і федэралізацыі.

Пасля завяршэння перамоў кіраўнік украінскай дзяржавы назваў сустрэчу ў Мінску напружанай. Паводле яго слоў, ўкраінскаму боку выстаўляліся ўльтыматыўныя ўмовы.

«Гэта было няпроста, і фактычна нам выстаўлялі ўсякія непрымальныя ўмовы, адходы, здачы. Мы не пайшлі ні на якія ультыматумы і выразна праявілі пазіцыю, што спыненне агню павінна адбыцца без папярэдніх умоваў», — сказаў Парашэнка.

Галоўнае, паводле яго слоў, дамоўленасць аб безумоўным спыненні агню з 15 лютага, якое суправаджаецца адводам цяжкай артылерыі. Як заявіў Парашэнка, утворыцца буферная зона ў 140 кіламетраў для сістэм залпавага агню.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?