Выява: Forbes
З дапамогай сэрвісу OddChecker можна пабачыць стаўкі на разнастайных анлайн-сэрвісах, а таксама сярэднестатыстычны каэфіцыент. Каэфіцыенты дазваляюць калі не ацаніць шанцы фільмаў ці актораў на перамогу, то прынамсі іх папулярнасць сярод гледачоў. Стаўкі прымаюцца не толькі на канкрэтную намінацыю, але, напрыклад, і на тое, колькі «Оскараў» возьме намінаванае на 6 статуэтак «Малалецтва».
Стаўкі на «Найлепшы фільм»:
- Бёрдмэн — 11/17
- Малалецтва — 6/4
- Гатэль «Гранд Будапешт» — 50/1
- Снайпер — 50/1
- Гульня ў імітацыю — 50/1
Асноўных прэтэндэнтаў на перамогу два: «Бёрдмэн» і «Малалецтва», астатнія заўважна адстаюць. Найгоршыя шанцы, калі верыць стаўкам, мае «Сэльма».
Стаўкі на «Найлепшага актора»:
- Эдзі Рэдмэйн («Тэорыя ўсяго») — 3/10
- Майкл Кітан («Бёрдмэн») — 3/1
- Брэдлі Купер («Снайпер») — 28/1
- Бэнедыкт Камбербэтч («Гульня ў імітацыю») — 80/1
- Стыў Карэл («Паляўнічы на ліс») — 150/1
Тут усё больш адназначна — на стаўцы на выканаўцу ролі Стывена Хокінга шмат не заробіш, але ў астатніх шанцы значна горшыя.
Стаўкі на «Найлепшую акторку»:
- Джуліяна Мур («Усё яшчэ Эліс») — 1/33
- Рыз Уізэрспун («Дзікая») — 25/1
- Розамунд Пайк («Зніклая») — 40/1
- Марыён Катыяр («Два дні і адна ноч») — 80/1
- Фелісіці Джонс («Тэорыя ўсяго») — 150/1
З «Найлепшай акторкай» сітуацыя адназначная, мяркуюць аматары ставак. Фільм «Усё яшчэ Эліс» мусіць узяць статуэтку ў адзінай катэгорыі, на якую намінаваны — ды і Джуліяне Мур нягожа пяты раз намінавацца і застацца без статуэткі.
Стаўкі на «Найлепшага рэжысёра»:
- Рычард Лінклэйтэр («Малалецтва») — 8/11
- Алехандра Ганзалез Іньярыту («Бёрдмэн») — 16/11
- Уэс Андэрсан («Зніклая») — 100/1
- Мортэн Тыльдум («Гульня ў імітацыю») — 125/1
- Бэнет Мілер («Паляўнічы на ліс») — 125/1
Як і ў выпадку з «Найлепшым фільмам», барацьба мусіць разгарнуцца між «Бёрдмэнам» і «Малалецтвам».
Па іншых намінацыях аматары ставак вераць у наступных пераможцаў:
- «Найлепшая анімацыя» — «Як прыручыць дракона-2»
- «Найлепшы сцэнар» — «Тэорыя ўсяго»
- «Найлепшая песня» — «Glory» Джона Леджэнда з «Сэльмы»
- «Найлепшыя візуальныя эфекты» — «Інтэрстэлар»
- «Найлепшы фільм на замежнай мове» — «Іда» («Левіяфан» следам за ёй)
- «Найлепшы актор другога плану» — Дж. К. Сіманс («Апантанасць»)
- «Найлепшая акторка другога плану» — Патрысія Аркет («Малалецтва»)